Фірменны стыль
На друкФІРМЕННЫ СТЫЛЬ з'яўляецца ўвасабленнем УП "Мінскводаканал", яго каштоўнасцяў і філасофіі. Фірменны стыль уключае набор элементаў, такіх як лагатып, фірменныя колеры і шрыфт. Разам яны фарміруюць адзінае ўспрыманне прадпрыемства.
У аснове лагатыпа - гістарычнае графічнае напісанне, створанае ў 1976 годзе: круг, які сімвалізуе трубаправод, з якога б'е вада ў форме сімвалічнай літары "М".