ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Агульная інфармацыя, адрас, рэжым працы

Дамова на прыёмку і плаўленне снегу, правілы па дастаўцы снегу

 

Агульная інфармацыя, адрас, рэжым працы

Для ўтылізацыі снегу, які ўтварыўся пасля ўборкі вулічна-дарожнай сеткі, за кошт выкарыстання тэрмічных рэсурсаў камунальнай гаспадарча-фекальнай каналізацыі з 1 снежня 2016г. у г.Мінску ўведзены ў эксплуатацыю першы ў Рэспубліцы Беларусь снегасплаўны пункт.

Адрас аб“екта: г.Мінск, вул.Машынабудаўнікоў (зямельны ўчастак у раёне каналізацыйнай насоснай станцыі №19 вытворчасці "Мінскачыствод" УП "Мінскводаканал" па вул.Машынабудаўнікоў, 43)

GPS-каардынаты: 53.848494, 27.669506

Рэжым прыёмкі снегу: кругласутачна *

Кантактны тэлефон: +375 17 294 70 33

* АСОБЫЯ ЎМОВЫ: у выпадках, выкліканых вытворчай неабходнасцю: абслугоўванне ССП або перагрузка магчымасці прыёму аўтатранспарту, можа быць устаноўлены iншы рэжым прыёму і плаўлення снегу (да поўнага прыпынку). Пры змене рэжыму прыёмкі снегу вядзецца апавяшчэнне арганізацый, якія ажыццяўляюць дастаўку снегу на ССП. Парадак інфармавання для прадугледжаных выпадкаў змены рэжыму працы выкладзены ў дамове на прыём і плаўленне снега. Паведамленне аб змене рэжыму прыёмкі снегу размяшчаецца на сайце прадпрыемства.

Прынцып работы: для ўтылізацыі снегу на снегасплащным пункце выкарыстоўваюцца тэрмічныя рэсурсы сцёкавых вод камунальнай гаспадарча-фекальнай каналізацыі г.Мінска. Снег, што выпадае, з праезнай часткі гарадскіх дарог завозіцца аўтамашынамі і выгружаецца ў снегаплавільную камеру. Для драбнення снегу прадугледжаны механізаваны прыёмны бункер з драбілкамі. Плынню сцёкавай вады праз упырскі размеркавальнай трубы ў аддзяленні загрузкі ажыццяўляецца перамешванне снежнай масы з вадой і стварэнне напрамку плыні снежнай масы і сцёкавай вады ў пескалоўкі. Там ідзе канчатковае плаўленне снежнай масы і праз адстойванне асядаюць пабочныя рэчывы і смецце.

У канцы пескалоўкі для ўлоўлівання смецця, якое паступіла разам са снегам, усталяваны рашоткавыя карзіны. Па меры накаплення смецця карзіны падымаюцца для выгрузкі ў накапляльны кантэйнер.

У выніку кантакту сцёкавай вады са здробненай снежнай масай адбываецца яе раставанне, пасля чаго сумесь адталай і сцёкавай вады самацёкам адводзіцца па трубаправодзе ў наяўны каналізацыйны калектар, а адтуль, з дапамогай насосных агрэгатаў КНС №19 паступае на Мінскую ачышчальную станцыю, дзе яна праходзіць поўны цыкл механічнай і біялагічнай ачысткі і скідваецца ў р.Свіслач.

Абязводжаны асадак вывозіцца на палігон цвёрдых камунальных адходаў. Буйныя пабочныя прадметы, якія прывозяцца са снегам, прыбіраюцца аўтапагрузнікамі за межы камеры ў кантэйнер, па меры запаўнення якога адходы вывозяцца на палігон цвёрдых камунальных адходаў.
 

 

Тыпавы дагавор на прыёмку і плаўленне снегу, правілы па дастаўцы снегу

Снегасплаўны пункт ажыццяўляе прыём і плаўленне снега на дамоўнай аснове. 


 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail