ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Мінскводаканал" - прадпрыемства з больш як 140-гадовай гісторыяй. Гаспадарча-пітное і тэхнічнае водазабеспячэнне г.Мінска, перапампоўка і ачыстка сцёкавых вод, задавальненне патрэб насельніцтва і прадпрыемстваў горада ў спадарожных паслугах - асноўныя задачы, якія прадпрыемства паспяхова вырашае.

УП "Мінскводаканал" сёння - гэта сучаснае прадпрыемства з абноўленым энергазберагальным абсталяваннем, аўтаматызацыяй і дыспетчарызацыяй вытворчых працэсаў.

З лютага 2016г. прадпрыемствам кіруе АЎРУЦІН Алег Анатольевіч.

Асноўнай задачай прадпрыемства з'яўляецца гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на задавальненне грамадскіх патрэб у яго прадукцыі, работах і паслугах, а таксама атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў членаў працоўнага калектыву.

Асноўныя мэты дзейнасці прадпрыемства:

Бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў паслугамі водазабеспячэння, водаадвядзення і ачысткі сцёкавых вод.

Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне водаправодных, гідратэхнічных і каналізацыйных збудаванняў.

Эфектыўнае выкарыстанне водных рэсурсаў.

Ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку.

Наша місія – гэта прадастаўленне бесперабойных паслуг па водазабеспячэнні, водаадвядзенні і ачыстцы сцёкавых вод з мэтай забеспячэння годнага ўзроўню жыцця грамадзян, развіцця сталіцы і максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў.

Каштоўнасці прадпрыемства:

Даступнасць

Мы адкрыты для зносін і гарантуем нашым кліентам лепшую якасць абслугоўвання і прыемны досвед узаемадзеяння, што б ні здарылася.

Празрыстасць

Як дзяржаўная арганізацыя, мы нясём дадатковую адказнасць перад грамадзянамі. Мы з гонарам бяром на сябе ролю прыкладу ў вядзенні сумленнай, этычнай і эфектыўнай дзейнасці.

Чысціня

Клопат аб навакольным асяроддзі з'яўляецца неад'емнай часткай нашай працы. Мы ажыццяўляем поўную шматузроўневую ачыстку сцёкаў, вядзём работы па фарміраванні беражлівых адносін да вады, іншых рэсурсаў і экалогіі ў цэлым. Мы не пускаем справы на самацёк.

Рух

Час цячэ, і мы імкнёмся заставацца на грэбні хвалі. Укараняючы сучасныя тэхналогіі і падыходы ў сваёй працы, мы пастаянна паляпшаем якасць паслуг і павышаем эканамічную эфектыўнасць.

Мінскводаканал у лічбах:

За суткі горад Мінск спажывае амаль 500 000 м3 вады. Агульная працягласць водаправодных сетак, што агінаюць яго, – больш за 3 000 кіламетраў, а каналізацыйных сетак - больш за 1800 кіламетраў. Штодзённа больш за 3 000 тэхнічных спецыялістаў, інжынераў і рабочых арганізуюць бесперабойнае водазабеспячэнне і водаадвядзенне ў сталіцы.

Дасведчаная каманда, сучаснае абсталяванне і граматнае кіраванне – вось тое, што дазваляе падтрымліваць якасць паслуг на найвышэйшым узроўні.

3 077
кіламетраў
Працягласць
водаправодных сетак
 
450 000
м3/сут.
Сярэднясутачны аб'ём падачы вады ў водаправодную сетку
 
353
адзінкі
Колькасць артэзіянскіх свідравін, якія сілкуюць горад
 
382
адзінак
Колькасць павышальных насосных станцый
 
1 854
кіламетры
Працягласць
каналізацыйных сетак
 
54
адзінкі
Колькасць каналізацыйных насосных станцый
 
63
кіламетры
Працягласць канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
 
22
кіламетры
Працягласць Сляпянскай воднай сістэмы
 
10 251
гектар
Агульная плошча вадасховішч Вілейска-Мінскай воднай сістэмы
 
791 866
абаненты
Колькасць абанентаў
ЦРП "Вадазбыт" -
фізічных асоб
 
9 030
абонента
Колькасць абанентаў
ЦРП "Вадазбыт" -
юрыдычных асоб
 
1 739
тыс.шт.
Колькасць усталяваных водалічыльнікаў
 
3 000
чалавек
Адказваюць за бесперапыннае водазабеспячэнне і водаадвядзенне ў г.Мінску
 
92
адзінкі
Колькасць транспартнай тэхнікі для прадухілення аварыйных сітуацый
 
 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail