ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Далучэнне да сістэмы каналізацыі

На друк

УП "Мінскводаканал" прапануе ўласнікам прыватных домаўладанняў сталіцы выканаць работы па далучэнні да сістэмы водаадвядзення за кошт сродкаў заказчыка.

Для гэтага неабходна мець узгодненую ва ўстаноўленым парадку праектную дакументацыю па жылым памяшканні.

Для далучэння да сістэмы водаадвядзення неабходна:

  1. Заказаць тэхнічныя ўмовы на далучэнне да сістэмы водаадвядзення ў ПТА вытворчасці "Мінскачыствод" (вул.Пуліхава, 15а - каб.407), тэлефон для даведак: +375 17 389 41 88;
  2. Заказаць праектную дакументацыю ў адной з праектных арганізацый і ўзгадніць праект ва ўстаноўленым парадку;
  3. Выканаць работы па будаўніцтве каналізацыі. Дадзеныя работы можа выканаць любая спецыялізаваная будаўнічая арганізацыя;
  4. Аформіць ва ўстаноўленым парадку тэхнічную прыёмку пабудаванай каналізацыі, г.зн. заказаць у геадэзістаў выканаўчы чарцёж (на выканаўчым чарцяжы абавязкова павінен быць штамп УП "Мінскінжпраект") і аформіць акт-дазвол на падключэнне да сістэмы водаадвядзення.

Для атрымання тэхнічных умоў на водаадвядзенне неабходна:

  1. Для каналізавання наяўнага індывідуальнага жылога дома - дазвол адміністрацыі раёна на падвядзенне інжынерных камунікацый (сеткі каналізацыі) да домаўладання;
  2. Пры рэканструкцыі індывідуальнага жылога дома - рашэнне адміністрацыі раёна на рэканструкцыю жылога дома;
  3. Пры новым будаўніцтве індывідуальнага жылога дома - рашэнне адміністрацыі на выдзяленне ўчастка для будаўніцтва і генплан месца размяшчэння індывідуальнага жылога дома, узгодненага раённай адміністрацыяй;
  4. Пісьмовая заява фізічнай асобы на выдачу тэхнічных умоў на водаадвядзенне ад домаўладання.

Дадатковая інфармацыя: 

+375 17 389 41 88

 

 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail