ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Эканомія вады ў ванным пакоі

  • Перш за ўсё звярніце ўвагу на кран. Часта мы ігнаруем тое, што незакрыты або няспраўны кран капае. Толькі ўявіце, што такі кран марнуе да 8 000 літраў вады за год! Прызвычайце дзяцей шчыльна закручваць ручку крана пасля выкарыстання вады.
  • Падчас чысткі зубоў не варта пакідаць кран пастаянна адкрытым, лепш за ўсё ўключаць ваду ў пачатку і канцы працэдуры. Яшчэ лепш для гэтых мэтаў скарыстацца шкляначкай, набраўшы ў яе ваду для паласкання рота. Гэта дазволіць зэканоміць 15 літраў у хвіліну, то бок 757 літраў у тыдзень у пераразліку на чатырох членаў сям'і.
  • Падчас мыцця рук адкрыйце кран напалову, а не да ўпору, бо з цалкам адкрытага крана выцякае вады больш, чым можна меркаваць.
  • Мыючыся па раніцах халоднай вадой, Вы не толькі эканоміце ваду ў побыце, але і загартоўваеце арганізм (дадзеная парада прымальна толькі для здаровага чалавека).
  • Выключаючы кран падчас галення, можна зэканоміць да 380 літраў у тыдзень на аднаго чалавека.
  • Вельмі важна ліквідаваць усе працёкі, забяспечыўшы герметычнасць крана. Бо з крана, што злёгку капае (прыкладна 10 кропель у хвіліну), выцякае не менш за 160 літраў на месяц.
  • Варта аддаць перавагу душу, чым ванне, бо для прыняцця адной поўнай ванны вам спатрэбіцца ў тры разы больш вады, чым прыняцце 5-7-хвіліннага душу, да таго ж, як правіла, пасля прыняцця ванны патрабуецца дадатковае апалоскванне пад душам.
  • Калі без ванны не абысціся, паспрабуйце запаўняць яе на 50% - эканомія вады пры кожным прыёме складзе да 20 літраў.
  • Скараціўшы час знаходжання ў душы да 5-7 хвілін, можна зэканоміць да 20 літраў вады пры кожным прыёме. Да таго ж, прымаючы душ, не абавязкова пакідаць ваду пастаянна ўлючанай, карыстайцеся вадой толькі для апалосквання і змывання пены.

Эканомія вады ў прыбіральні

Ці ведаеце Вы, што, падцякаючы, зліўны бачок унітаза марнуе да 260 літраў у дзень? За год страты вады з такога бачка могуць скласці звыш за 16 000 літраў!

  • Ручка зліву, якая часта застаецца ў прыадкрытым становішчы, таксама дапускае значныя страты вады. Варта яе замяніць альбо выправіць.
  • Значная эканомія вады будзе дасягнута пры ўсталёўцы камбінаванага ўнітаза, забяспечанага падвойным злівам 6/3. Такім чынам, сям'і, якая складаецца з чатырох чалавек, атрымаецца зэканоміць да за 24 000 літраў вады ў год.
  • Усё, што можна выкінуць у смеццевае вядро, не павінна трапляць ва ўнітаз - эканомія вады ў гэтым выпадку складзе да 25 літраў у дзень.

Эканомія вады на кухні

Несумненна, на кухні ваду эканоміць зусім няпроста, бо з самога прызначэння дадзенага пакоя вынікае пастаяннае выкарыстанне вады.

  • Калі ў Вас ёсць посудамыйная машына, то паспрабуйце выкарыстоўваць яе пры поўнай загрузцы, так вы зэканоміце да 60 літраў вады.
  • Даследаванні паказалі, што якасная посудамыйная машына дазваляе зэканоміць да 60% вады, што лепш, чым мыць посуд уручную пад праточнай вадой.
  • Пры мыцці посуду больш мэтазгодна выкарыстоўваць затычку для ракавіны, гэта дапаможа ў 3 разы знізіць расход вады, у параўнанні з мыццём посуду пад праточнай вадой.
  • Пры ручной мыйцы посуду запоўніце адну з ракавін (або якую-небудзь іншую ёмістасць) вадой з мыйным сродкам і змывайце ў іншай ракавіне пад невялікім напорам праточнай вады. Так можна зэканоміць да 60 літраў вады ў дзень на аднаго чалавека.
  • Гародніну і садавіну варта мыць у напоўненай вадой ёмістасці (напрыклад, дадаўшы невялікую колькасць натуральнага воцату для дэзінфекцыі) і потым толькі апалоскваць пад праточнай вадой.
  • Памятайце, мыццё бруднага посуду пад моцным напорам расходуе ў сярэднім больш за 100 літраў вады!

Эканомія вады пры мыцці бялізны

  • Пры мыцці ў сучасных пральных машынах вада выкарыстоўваецца больш эканомна, чым пры мыцці ўручную.
  • Нягледзячы на тое, што пральныя машыны з франтальнай загрузкай даражэй прылад з вертыкальнай загрузкай, яны спажываюць у 3 разы менш вады.
  • Выкарыстоўваць пральную машыну мэтазгодна пры поўнай загрузцы, па магчымасці, устанаўліваючы неабходны ўзровень падачы вады.

Сучасная тэхніка - у дапамогу

  • Замена старога абсталявання з пругкімі пракладкамі на сучасныя кран-буксы з металакерамічнымі элементамі дазволіць забыцца аб пастаянным капанні вады з крана.
  • Якасныя аэратары-распыляльнікі, усталяваныя на змяшальніках (у тым ліку і душавых) дазваляюць расходаваць у 2 разы менш вады, да таго ж яны зручныя ў выкарыстанні.
  • Пры выкарыстанні рукаяткі душа з перарывальнікам патоку вады, магчыма будзе знізіць расход вады яшчэ на чвэрць.

Эканомія вады ў побыце

  • У сям'і да трох чалавек разумна будзе ўсталяваць лічыльнікі для халоднай і гарачай вады, гэта не толькі дадасць Вам дысцыпліны ў дадзеным пытанні, але і дапаможа адчувальна зэканоміць.
  • Пры ўсталяванні сучасных змяшальнікаў, змешванне гарачай і халоднай вады ў якіх адбываецца нашмат хутчэй, чым у звычайных, будзе магчымасць зменшыць як хуткасць падачы вады патрэбнай тэмпературы, так і неапраўданы яе расход.
 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail