Эканомія вады
На друкЭканомія вады ў ванным пакоі
- Перш за ўсё звярніце ўвагу на кран. Часта мы ігнаруем тое, што незакрыты або няспраўны кран капае. Толькі ўявіце, што такі кран марнуе да 8 000 літраў вады за год! Прызвычайце дзяцей шчыльна закручваць ручку крана пасля выкарыстання вады.
- Падчас чысткі зубоў не варта пакідаць кран пастаянна адкрытым, лепш за ўсё ўключаць ваду ў пачатку і канцы працэдуры. Яшчэ лепш для гэтых мэтаў скарыстацца шкляначкай, набраўшы ў яе ваду для паласкання рота. Гэта дазволіць зэканоміць 15 літраў у хвіліну, то бок 757 літраў у тыдзень у пераразліку на чатырох членаў сям'і.
- Падчас мыцця рук адкрыйце кран напалову, а не да ўпору, бо з цалкам адкрытага крана выцякае вады больш, чым можна меркаваць.
- Мыючыся па раніцах халоднай вадой, Вы не толькі эканоміце ваду ў побыце, але і загартоўваеце арганізм (дадзеная парада прымальна толькі для здаровага чалавека).
- Выключаючы кран падчас галення, можна зэканоміць да 380 літраў у тыдзень на аднаго чалавека.
- Вельмі важна ліквідаваць усе працёкі, забяспечыўшы герметычнасць крана. Бо з крана, што злёгку капае (прыкладна 10 кропель у хвіліну), выцякае не менш за 160 літраў на месяц.
- Варта аддаць перавагу душу, чым ванне, бо для прыняцця адной поўнай ванны вам спатрэбіцца ў тры разы больш вады, чым прыняцце 5-7-хвіліннага душу, да таго ж, як правіла, пасля прыняцця ванны патрабуецца дадатковае апалоскванне пад душам.
- Калі без ванны не абысціся, паспрабуйце запаўняць яе на 50% - эканомія вады пры кожным прыёме складзе да 20 літраў.
- Скараціўшы час знаходжання ў душы да 5-7 хвілін, можна зэканоміць да 20 літраў вады пры кожным прыёме. Да таго ж, прымаючы душ, не абавязкова пакідаць ваду пастаянна ўлючанай, карыстайцеся вадой толькі для апалосквання і змывання пены.
Эканомія вады ў прыбіральні
Ці ведаеце Вы, што, падцякаючы, зліўны бачок унітаза марнуе да 260 літраў у дзень? За год страты вады з такога бачка могуць скласці звыш за 16 000 літраў!
- Ручка зліву, якая часта застаецца ў прыадкрытым становішчы, таксама дапускае значныя страты вады. Варта яе замяніць альбо выправіць.
- Значная эканомія вады будзе дасягнута пры ўсталёўцы камбінаванага ўнітаза, забяспечанага падвойным злівам 6/3. Такім чынам, сям'і, якая складаецца з чатырох чалавек, атрымаецца зэканоміць да за 24 000 літраў вады ў год.
- Усё, што можна выкінуць у смеццевае вядро, не павінна трапляць ва ўнітаз - эканомія вады ў гэтым выпадку складзе да 25 літраў у дзень.
Эканомія вады на кухні
Несумненна, на кухні ваду эканоміць зусім няпроста, бо з самога прызначэння дадзенага пакоя вынікае пастаяннае выкарыстанне вады.
- Калі ў Вас ёсць посудамыйная машына, то паспрабуйце выкарыстоўваць яе пры поўнай загрузцы, так вы зэканоміце да 60 літраў вады.
- Даследаванні паказалі, што якасная посудамыйная машына дазваляе зэканоміць да 60% вады, што лепш, чым мыць посуд уручную пад праточнай вадой.
- Пры мыцці посуду больш мэтазгодна выкарыстоўваць затычку для ракавіны, гэта дапаможа ў 3 разы знізіць расход вады, у параўнанні з мыццём посуду пад праточнай вадой.
- Пры ручной мыйцы посуду запоўніце адну з ракавін (або якую-небудзь іншую ёмістасць) вадой з мыйным сродкам і змывайце ў іншай ракавіне пад невялікім напорам праточнай вады. Так можна зэканоміць да 60 літраў вады ў дзень на аднаго чалавека.
- Гародніну і садавіну варта мыць у напоўненай вадой ёмістасці (напрыклад, дадаўшы невялікую колькасць натуральнага воцату для дэзінфекцыі) і потым толькі апалоскваць пад праточнай вадой.
- Памятайце, мыццё бруднага посуду пад моцным напорам расходуе ў сярэднім больш за 100 літраў вады!
Эканомія вады пры мыцці бялізны
- Пры мыцці ў сучасных пральных машынах вада выкарыстоўваецца больш эканомна, чым пры мыцці ўручную.
- Нягледзячы на тое, што пральныя машыны з франтальнай загрузкай даражэй прылад з вертыкальнай загрузкай, яны спажываюць у 3 разы менш вады.
- Выкарыстоўваць пральную машыну мэтазгодна пры поўнай загрузцы, па магчымасці, устанаўліваючы неабходны ўзровень падачы вады.
Сучасная тэхніка - у дапамогу
- Замена старога абсталявання з пругкімі пракладкамі на сучасныя кран-буксы з металакерамічнымі элементамі дазволіць забыцца аб пастаянным капанні вады з крана.
- Якасныя аэратары-распыляльнікі, усталяваныя на змяшальніках (у тым ліку і душавых) дазваляюць расходаваць у 2 разы менш вады, да таго ж яны зручныя ў выкарыстанні.
- Пры выкарыстанні рукаяткі душа з перарывальнікам патоку вады, магчыма будзе знізіць расход вады яшчэ на чвэрць.
Эканомія вады ў побыце
- У сям'і да трох чалавек разумна будзе ўсталяваць лічыльнікі для халоднай і гарачай вады, гэта не толькі дадасць Вам дысцыпліны ў дадзеным пытанні, але і дапаможа адчувальна зэканоміць.
- Пры ўсталяванні сучасных змяшальнікаў, змешванне гарачай і халоднай вады ў якіх адбываецца нашмат хутчэй, чым у звычайных, будзе магчымасць зменшыць як хуткасць падачы вады патрэбнай тэмпературы, так і неапраўданы яе расход.