ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Каля 71% паверхні Зямлі пакрыта вадой - 361,13млн.км2. На Зямлі прыкладна 96,5% вады прыпадае на акіяны, 1,7% сусветных запасаў складаюць грунтовыя воды, яшчэ 1,7% - ледавікі і ледзяныя шапкі Антарктыды і Грэнландыі, невялікая частка знаходзіцца ў рэках, азёрах і балотах і 0,001% у аблоках. Большая частка зямной вады - салёная, непрыдатная для сельскай гаспадаркі і пітва. Доля прэснай складае каля 2,5%, прычым 98,8% гэтай вады знаходзіцца ў ледавіках і грунтовых водах. Меней за 0,3% усёй прэснай вады ўтрымліваецца ў рэках, азёрах і атмасферы.

Гэты нязначны адсотак прэснай вады дае жыццё большасці арганізмаў на Зямлі. Дзякуючы вадзе сфармаваўся клімат і надвор'е. У сярэднім у арганізме раслін і жывёл змяшчаецца больш за 50% вады, вада выкарыстоўваецца для земляробства, прыгатавання ежы, для забеспячэння сацыяльных патрэб чалавека.

Адно з найважнейшых прызначэнняў вады - здольнасць спаталяць смагу і насычаць арганізм карыснымі рэчывамі. Для пітных патрэб можа выкарыстоўвацца як вада з падземных крыніц, якой багата змяшчаецца ў зямной кары, так і вада з паверхневых крыніц.

Усведамляючы ўсю важнасць водных рэсурсаў на Зямлі, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абвясціла 22 красавіка Сусветным днём водных рэсурсаў. 

Агульная плошча Рэспублікі Беларусь складае 207,6 тыс.км2. Гэтая параўнальна невялікая тэрыторыя пакрыта азёрамі, рэкамі і каналамі. Беларусь па праве носіць званне "сінявокай". Для задавальнення патрэб прамысловых прадпрыемстваў і жыхароў, гарады пастаянна пашыраюць сваю сетку водазабеспячэння, шукаюць новыя шляхі для зніжэння спажывання вады і яе эканоміі, укараняюць новыя тэхналогіі ў працэс водазабеспячэння і водаадвядзення.

Галоўнае воднае прадпрыемства сталіцы Рэспублікі Беларусь г.Мінска - камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Мінскводаканал", прадпрыемства, якое вось ужо больш за 140 гадоў забяспечвае горад пітной вадой, ажыццяўляе яе ачыстку і вяртае ў біясферу. 

 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail