ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню
  1. У межах эксплуатацыйнай адказнасці УП "Мінскводаканал" вылучаюць зоны ўплыву падземных крыніц і зону ўплыву паверхневай крыніцы водазабеспячэння.
  2. УП "Мінскводаканал" кантралюе якасць вады толькі ў сістэмах халоднага водазабеспячэння, адказваючы за якасць прадастаўленых паслуг на мяжы сваёй эксплуатацыйнай адказнасці - знешнія вадаправодныя сеткі да ўводу ў будынак. За забеспячэнне належнай эксплуатацыі ўнутрыдамавой сістэмы водазабеспячэння адказвае арганізацыя, якая абслугоўвае дом (ЖЭС, МС і г.д.).
  3. Для таго каб даведацца пра якасць вады ў Вашым доме, увядзіце ў поле на карце назву вуліцы і нумар дома.
Адміністратыўны раён:
Зона ўплыву:
Сярэднія даныя, па стане на снежань 2019г.

Паказчык Адзінкі вымярэння Значэнне * Максімальна дапушчальная канцэнтрацыя **

За актуальнасць і дакладнасць адрасных баз "Яндекс.Карт" УП "Мінскводаканал" адказнасці не нясе

Тэхналогіі водападрыхтоўкі

Лабараторны кантроль

 

* Названыя значэнні не могуць служыць асновай для інжынернага праектавання і з'яўляюцца вынікам разліку сярэдніх значэнняў зададзеных паказчыкаў у межах зоны ўплыву пры рабоце абсталявання ў нармальных умовах. На працягу сутак паказчыкі могуць вагацца, пры ўзнікненні аварыйных сітуацый могуць ажыццяўляцца пераключэнні.

** Максімальна дапушчальныя канцэнтрацыі - максімальныя канцэнтрацыі, пры якіх рэчывы не аказваюць прамога або апасродкаванага ўплыву на стан здароўя чалавека (пры ўздзеянні на арганізм на працягу ўсяго жыцця) і не пагаршаюць гігіенічныя ўмовы водаспажывання (СанПиН  10-124 РБ 99 Санітарныя правілы і нормы "Пітная вада. Гігіенічныя патрабаванні да якасці вады цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння. Кантроль якасці").

*** Паказчыкі фізіялагічнай паўнавартаснасці пітной вады - паказчыкі агульнай мінералізацыі, жорсткасці, утрымання макра- і мікраэлементаў, якія забяспечваюць прафілактыку захворванняў, ухіляючы дэфіцыт біялагічна неабходных элементаў. У дзейных цэнтралізаваных сістэмах гаспадарча-пітнога водазабеспячэння ўласнік сістэмы не радзей за адзін раз у год павінен забяспечыць правядзенне лабараторных даследаванняў вады па паказчыках фізіялагічнай паўнавартаснасці перад паступленнем пітной вады ў размеркавальную сетку (Санітарныя нормы і правілы "Патрабаванні да фізіялагічнай паўнавартаснасці пітной вады").

**** У Рэспубліцы Беларусь жорсткасць вады вымяраюць у "градусах жорсткасці" (оЖ), за мяжой прыняты іншыя адзінкі вымярэння. Для пераводу неабходна скарыстацца наступнай табліцай:

1 °Ж (Беларусь, Расія)

°fH (Францыя)

5,005

dGH, °dH (Германія)

2,804

gpg (ЗША)

2,924

ppm, mg/L (ЗША)

50,05

°e, °Clark (Вялікабрытанія)

3,511

 

 

 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail