ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў пітной і тэхнічнай вадой, кантроль яе якасці — асноўныя задачы вытворчасці «Мінскводаправод», што з“яўляецца структурным падраздзяленнем УП «Мінскводаканал». Гаспадарча-пітное водазабеспячэнне горада Мінска ажыццяўляецца з падземных і паверхневых крыніц.

Гісторыя развіцця водаправоднай справы ў г. Мінску пачынаецца з 12 лютага 1874 года, калі ў сталіцы быў адкрыты першы водаправод. 

Структура

Тэхналогіі водападрыхтоўкі

Якасць вады ў Вашым доме

Лабараторны кантроль якасці

 

Структура водазабеспячэння:

Водаправодная сістэма горада Мінска - гэта:

  • 16 водазабораў артэзіянскіх крыніц, што аб“ядноўваюць 18 насосных станцый 2-га пад“ёма, размешчаных як у межах горада, так і за яго межамі - водазабор №1 "Навінкі" ("Навінкі", "Псіхбальніца", "Масюкоўшчына" ), №2 "Пятроўшчына", №3 "Зялёнаўка" ("Зялёнаўка", "Уручча", "Рагачоўская"), №4 "Дражня" ("Дражня", "Калядзічы", "Сосны"), №5 "Бараўляны", №6 "Астравы", №7 "Волма", №8 "Віцкаўшчына", №9 "Вадапой", №10 "Феліцыянава", №11 "Зялёны Бор", ВКГ "Сокал";
  • 1 станцыя, якая падае ваду з паверхневай крыніцы, - ачышчальная водаправодная станцыя (АВС). Станцыя ажыццяўляе водападрыхтоўку прыроднай вады з паверхневай крыніцы (рэзервовага вадасховішча "Крылова"), уведзена ў эксплуатацыю ў 1978 годзе;
  • 353 артэзіянскія свідравіны (у т.л. 8 дэкаратыўна-пітных крыніц), якія падаюць ваду па зборных вадаводах у рэзервуары чыстай вады, размешчаныя на водазаборах;
  • 3 068 км водаправодных сетак гаспадарча-пітнога водазабеспячэння і тэхводаправода. Штогод працягласць водаправодных сетак павялічваецца ў сувязі з пашырэннем горада і павелічэннем колькасці спажыўцоў;
  • 367 павышальных насосных станцый — раённыя павышальныя насосныя станцыі (РПНС), з дапамогай якіх вада з рэзервуараў накіроўваецца пад напорам ў гарадскую вадаправодную сетку, і лакальныя павышальныя насосныя станцыі (ЛПНС). Павышальныя насосныя станцыі падаюць ваду ў дамы павышанай паверхавасці або да спажыўцоў, якія знаходзяцца на ўзвышшавай мясцовасці. Колькасць ЛПНС штогод павялічваецца.

* Аператыўныя даныя на 12.07.2017 г.

Эксплуатацыя водаправодных сетак ажыццяўляецца 4 сеткавымі раёнамі вытворчасці "Мінскводаправод". На раёнах па эксплуатацыі водаправодных сетак працуюць 16 сутачных і 15 дзённых брыгад слесараў аварыйна-аднаўленчых работ.

Горад разбіты на дзве вялікія зоны водазабеспячэння - з паверхневых і падземных крыніц. Сярэднясутачная падача вады ў водаправодную сетку складае 450 000 м3/сут.

За апошнія гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне зоны ўплыву падземных крыніц за кошт унутраных рэзерваў прадпрыемства. На дадзены момант падача вады з паверхневай крыніцы (ад АВС) скарацілася да 130 000 - 150 000 м3/сут.

Пітная вада г. Мінска поўнасцю адпавядае патрабаванням СанПиН 10-124 РБ99 незалежна ад крыніцы водазабеспячэння.

 

Тэхналогіі водападрыхтоўкі, якія мы выкарыстоўваем:

Артэзіянская вада (падземныя крыніцы водазабеспячэння)

Вада з артэзіянскіх крыніц пераважна падаецца спажыўцам без дадатковай ачысткі і апрацоўкі хлорам. Аднак некаторыя ваданосныя гарызонты характарызуюцца павышаным утрыманнем жалеза і марганцу. Асабліва гэта характэрна для ваданосных гарызонтаў, што сілкуюць водазаборы №2 "Пятроўшчына", №6 "Астравы", №8 "Віцкаўшчына", №9 "Вадапой", №10 "Феліцыянава". Вада з гэтых водазабораў паступае на станцыі абезжалезвання (САЖ), размешчаныя на пляцоўках насосных станцый, дзе падвяргаецца аэрацыі і фільтраванню, што дазваляе знізіць рэшткавую канцэнтрацыю жалеза і марганцу ў вадзе на падачы спажыўцам да 0,1 мг/дм3. 

Вада з паверхневай крыніцы (паверхневая крыніца водазабеспячэння)

Вада з паверхневай крыніцы, рэзервовага вадасховішча "Крылова", размешчанага каля в. Вішнёўка Мінскага раёна, па трох гравітацыйных вадаводах дыяметрам 1 400 мм паступае на ачышчальную вадаправодную станцыю (АВС), дзе праходзіць ачыстку перад падачай у водаправодную сетку.

Для ачысткі вады прымяняюцца тэхналогіі:

  • хларыраванне - дезинфекция (абеззаражванне) вады хлорам;
  • азаніраванне - працэс выкарыстоўваецца для паляпшэння органалептычных параметраў вады (каляровасць, пах, смак), валодае ўласцівасцю выдалення паразіталагічнага і мікрабіялагічнага забруджванняў (кластрыдыі, цысты лямблій, энтэравірусы);
  • асаджэнне - выдаленне з вады дробнадысперсных, калоідных часціц і фітапланктону ў працэсе асаджэння іх у адстойніках і пры фільтрацыі вады праз загрузку хуткіх фільтраў;
  • каагуліраванне – працэс ўжываецца для паскарэння працэсу асаджэння ў адстойніках і больш поўнага выдалення часціц пры фільтрацыі (ўзбуйненне, зліпанне забруджванняў, фарміраванне шматкоў). Для аўтаматызацыі працэсу ўкаранёна сучасная аўтаматызаваная сістэма кіравання тэхналагічным працэсам;
  • флакуліраванне - тэхналогія падачы флакулянту для паляпшэння працэсу каагуліравання, што дазваляе знізіць расход рэагентаў для апрацоўкі вады і палепшыць яе якасныя паказчыкі;
  • вугляванне паверхневай вады – апрацоўка вады як у месцы яе забору, так і непасрэдна на АВС, што дазваляе палепшыць органалептычныя параметры вады (прыродны пах), асабліва ў летні перыяд.
 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail