ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Лабараторны кантроль якасці вады

На друк

Пітная вада

Сцёкавыя воды 

 

Лабараторны кантроль якасці пітной вады

Вытворчы кантроль якасці вады перад падачай у размеркавальную сетку горада ажыццяўляецца ў адпаведнасці з "Рабочай праграмай вытворчага кантролю якасці прыроднай і пітной вады г.Мінска на перыяд 2015-2020гг" дзвюма лабараторыямі вытворчасці "Мінскводаправод" УП "Мінскводаканал".

Кантроль якасці вады з падземных крыніц ажыццяўляе хіміка-бактэрыялагічная лабараторыя (ХБЛ). Кантроль якасці вод з паверхневай крыніцы водазабеспячэння ажыццяўляе хіміка-тэхналагічная лабараторыя ачышчальнай вадаправоднай станцыі (ХТЛ АВС). Лабараторыі акрэдытаваныя ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІSО/МЭК 17025-2007 "Агульныя патрабаванні да кампетэнтнасці выпрабавальных і калібровачных лабараторый". У сферы акрэдытацыі ХБЛ 59 паказчыкаў кантролю якасці прыроднай і пітной вады (органалептычныя, хімічныя, мікрабіялагічныя і радыялагічныя) і адбор проб, у галіне акрэдытацыі ХТЛ АВС - 42 паказчыкі кантролю якасці пітной вады, 35 паказчыкаў кантролю якасці прыроднай вады паверхневай крыніцы водазабеспячэння.

Штогод праводзіцца адбор больш за 100 000 проб.

Маніторынг якасці пітной вады вядзецца 7 дзён на тыдзень.

Пры рэалізацыі Рабочай праграмы кантралюецца якасць вады ўсяго горада Мінска. Адбор проб праводзіцца згодна з СТБ ГОСТ Р 51593-2001, СТБ ГОСТ Р 51592-2001, у якіх агаворваецца, у якіх умовах, у які посуд, пры наяўнасці якога кансерванту павінен праводзіцца адбор вады на кожны паказчык, у якіх умовах і ў які тэрмін проба павінна быць дастаўлена ў лабараторыю. Адбор проб для мікрабіялагічных даследаванняў праводзіцца ў стэрыльны посуд пасля абпалу крана, пробы дастаўляюцца ў лабараторыю ў сумках-халадзільніках. Акрамя рэалізацыі Рабочай праграмы, адбіраюцца пробы вады пасля лакалiзацыi аварый, па скаргах насельніцтва, пры суправаджэнні адпрацоўкі тэхналогіі водападрыхтоўкі.

Лабараторыямі вытворчасці "Мінскводаправод" штотыдзень прадастаўляюцца справаздачы па выніках дзейнасці галаўных збудаванняў і размеркавальнай сеткі ў Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (МГЦГіЭ); штомесяц - у МГЦГіЭ і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі РБ (МЖКГ); штоквартальна ў МЖКГ падаюцца даныя аб выніках кантролю радыяцыйнай бяспекі.

Пітная вада г.Мінска адпавядае патрабаванням СанПиН 10-124 РБ99.

Праверыць якасць вады ў Вашым доме 

 

Лабараторны кантроль якасці сцёкавых вод

Ачышчаная вада перад выпускам у р.Свіслач ніжэй па плыні г.Мінска, для ачысткі паступае на Мінскую ачышчальную станцыю вытворчасці "Мінскачыствод" УП "Мінскводаканал". Кантроль працэсу ачысткі і якасці сцёкаў ажыццяўляе хіміка-бактэрыялагічная лабараторыя Мінскай ачышчальнай станцыі (ХБЛ МАС).

ХБЛ МАС мае акрэдытацыю ў Сістэме праверачных і выпрабавальных лабараторый Рэспублікі Беларусь.

Кантроль працэсу ачысткі і якасці сцёкавых вод вядзецца па 25 паказчыках, уключаючы біялагічнае спажыванне кіслароду (БСК), узважаныя рэчывы, сінтэтычныя павярхоўна-актыўныя рэчывы (СПАР), раствораны кісларод і металы.

Штодня кантралюецца канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў у сцёкавых водах, што выкідваюцца прамысловымі прадпрыемствамі ў гарадскую каналізацыю.

Якасць сцёкавых вод пасля ачысткі задавальняе патрабаванні, што прад'яўляюцца комплексным прыродаахоўным дазволам.

 

Сохранить

 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail