Падключэнне да водаправода
На друкДля падлучэння жылога дома да цэнтралiзаваных сетак вадаправода неабходна:
- Атрымаць дазвол на падвядзенне інжынерных камунікацый да домаўладання ў адміністрацыі раёна (сельсавета).
- Заказаць тэхнічныя ўмовы ў тэхналагiчным аддзеле (ТА) вытворчасці "Мінскводаправод" (вул.Пуліхава, 15а - каб.205). Тэлефон для даведак: +375 17 389 40 51
+375 17 389 41 24 - Заказаць праектную дакументацыю ў адной з праектных арганізацый г.Мінска і ўзгадніць праект ва ўстаноўленым парадку.
- Звярнуцца ў любую спецыялізаваную будаўнічую арганізацыю, якая выканае работы па будаўніцтве вадаправода.
- Аформіць ва ўстаноўленым парадку тэхнічную прыёмку пабудаванага вадаправода: заказаць выканаўчы чарцёж і атрымаць акт-дазвол на падключэнне да сістэмы водазабеспячэння.
- Усталяваць індывідуальны прыбор уліку расходу вады і перазаключыць дамову на водазабеспячэнне з УП "Мінскводаканал".