ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Паверка, рамонт і замена прыбораў уліку

На друк

Падаць заяўку 

Прававыя падставы і кампетэнцыя

Дзе даведацца ці патрэбна планавая паверка лічыльнікаў?

 

Падаць заяўку:

Электронная форма заяўкі на правядзенне паверкі, рамонту і замены індывідуальных прыбораў уліку (ІПУ):

 

 

Кантакт-цэнтр па прыёме заявак:

Тэл.:  +375 17 289 42 22
           +375 44 598 50 73 (vel)
           +375 44 598 50 74 (vel)
           +375 29 570 59 21 (МТС)

Час прыёму заявак і ўзгаднення часу правядзення замены:

ПН. - ПТ.: 8.00 - 17.00
СБ.: 8.00 - 15.45
НД.: выходны

Час правядзення замены прыбораў:

АЎТ. - ПТ.: 9.00 - 14.00 і 13.00 - 16.00
СБ.: 9.00 - 14.00
НД., ПН.: выходны

 

Прававыя падставы і кампетэнцыя:

Індывідуальны прыбор уліку расходу вады - гэта тэхнічна спраўны прыбор уліку расходу гарачай і халоднай вады, які ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь, усталяваны ў жылым, убудаваным (прыбудаваным) нежылым памяшканні жылога дома на падставе праектна-каштарыснай дакументацыі ці тэхнічных умоў пастаўшчыка паслуг. Па сведчаннях дадзенага прыбора вызначаецца аб'ём вады, які падлягае аплаце спажыўцом жыллёва-камунальных паслуг, арандатарам (уласнікам) убудаванага (прыбудаванага) нежылога памяшкання.

Паверка індывідуальных прыбораў уліку вады ў абавязковым парадку праводзіцца на падставе Артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1995 года № 3848-XII "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў". Дзейнасць па паверцы і рамонце індывідуальных прыбораў уліку вады ва УП "Мінскводаканал" ажыццяўляецца на падставе сертыфіката адпаведнасці на паслугі па рамонце сродкаў вымярэнняў №BY/ 112 04.18/ 003 08558. Замену водалічыльнікаў выконвае рамонтна-механічны цэх прадпрыемства - вул.Трасцянецкая, 22а.

УП "Мінскводаканал" на рэгулярнай аснове забяспечвае:

  • дзяржаўную паверку прыбораў уліку расходу вады, у якіх мінуў тэрмін міжпаверкавага інтэрвалу, шляхам замены на прыборы з абменнага фонду прадпрыемства, што прайшлі дзяржаўную паверку. Дадзеная працэдура робіцца бясплатна.
  • замену або рамонт няспраўных прыбораў расходу ўліку вады. У гарантыйны перыяд эксплуатацыі прыбора дадзеная працэдура робіцца бясплатна.

Па заканчэнні гарантыйнага перыяду працэдура рамонту і замены прыбора ўліку ажыццяўляецца на платнай аснове.

Плацяжы вядуцца праз АІС "Разлік" (АРІП).

Cистема «Расчет» (ЕРИП)/ Коммунальные платежи/ Водоснабжение/ Минск/ Минскводоканал/ Ремонт, замена приборов учета воды (Код услуги:261)

УП "Мінскводаканал" не вырабляе першасны мантаж вадамерных вузлоў. Усталяванне прыбораў уліку вады выконваецца цэнтралізавана пры новым будаўніцтве або індывідуальна за кошт уласных сродкаў спажыўцоў.

Дзе даведацца, ці патрэбна паверка лічыльнікаў?

У адпаведнасці з дамовай на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, які ўласнік кватэры заключае з УП "Мінскводаканал", адказнасць за спраўнасць, працаздольнасць, захаванасць дакументацыі, а таксама за своечасовае правядзенне дзяржаўнай паверкі нясе спажывец.

Паглядзець дату папярэдняй паверкі можна:

  • у пашпарце індывідуальнага прыбора ўліку расходу вады; 
  • у папярэднім акце замены прыбора ўліку;
  • у дамове на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення з УП "Мінскводаканал";
  • на пломбе прыбора (пазначаецца квартал і год).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры УП "Мінскводаканал", якi ажыццяўляе прыём заявак на правядзенне паверкі, рамонту і замены прыбораў уліку.

Планавая замена прыбора і правядзенне дзяржправеркі ажыццяўляецца бясплатна.

 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail