Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў
На друкДыягнастычная станцыя №23
Дыягнастычная станцыя аўтабазы УП "Мінскводаканал" прапануе насельніцтву і юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь паслугі па праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў.
Абсталяванне, што маецца на дыягнастычнай лініі станцыі, дазваляе якасна праводзіць агляд легкавых і грузавых аўтамабіляў, матацыклаў, мапедаў, прычэпаў да 3,5 тон.
Дыягнастычная станцыя абслугоўваюць тэхніку вышынёй да 4,2 метра і шырынёй не больш за 3,8 метра.
Па выніках агляду выдаецца дыягнастычная карта транспартнага сродку устаноўленага ўзору.
Праходжанне дзяржтэхагляду ўключае наступныя этапы:
- кантроль таксічнасці і дымнасці адпрацаваных газаў рухавіка;
- ацэнка працаздольнасці ўнутраных сістэм аўтамабіля;
- кантроль работы тармазной сістэмы;
- ацэнка работы знешніх светлавых прыбораў, шклоачышчальнікаў, шклоамывальнікаў, прылад абагравання і абдзімання ветравога шкла.
Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую дыягнастычную станцыю па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду - 2015, дыягнастычная станцыя №23 УП "Мінскводаканал" была прызнана найлепшай сярод больш чым 30 станцый горада Мінска.
Наш адрас
Адрас: г.Мінск, вул.Трасцянецкая, 22
Запіс: +375 17 368 54 17
E-mail: gto_ds23@minskvodokanal.by
ON-LINE ЗАЯЎКА
Час працы: ПН. - ЧЦ.: 8.00 - 17.00
ПТ.: 8.00 - 15.45
ПЕРАПЫНАК: 11.45 - 12.30
СБ., НД.: выходны