ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

 

У гэтым годзе, як і заўсёды, на акцыю навесці парадак на Радзіме адгукнулася ўся краіна. І УП «Мінскводаканал» не выключэнне. Супрацоўнікі ўсіх падраздзяленняў прадпрыемства прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскім суботніку. А гэта больш за 3000 чалавек.

Аб'екты прадпрыемства размешчаны не толькі ў Мінску. Гэта тэрыторыя ад Вілейкі да Чэрвеня - водазаборы, павышальныя насосныя станцыі і ачышчальная вадаправодная станцыя, раёны па эксплуатацыі водаправодных і каналізацыйны сетак, Мінская ачышчальных станцыя ў Шабанах, участкі насосных станцый вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, абаненцкія раёны, аўтабаза, адміністратыўна-бытавы комплекс у цэнтры горада і многія іншыя аб'екты.

Вадаканалаўцы былі разбіты на групы і размеркаваны па ўсіх аб'ектах для навядзення парадку на тэрыторыях і ў будынках. Перад тым, як прыступіць да работ, адказныя брыгадзіры груп правялі інструктаж па ахове працы сярод прысутных. Кожны ўдзельнік засведчыў гэта сваім подпісам у журнале інструктажоў.

Афарбоўка люкаў і бардзюраў, уборка газонаў ад лістоты і смецця, абразанне дрэў і хмызнякоў, мыццё вокнаў - вось далёка не поўны спіс работ, у якіх прынялі ўдзел работнікі УП "Мінскводаканал".

Рэспубліканскі суботнік - гэта добрая традыцыя, дзякуючы якой грамадзяне краіны могуць зрабіць свой пасільны ўнёсак у акультурванне вуліц, паркаў і будынкаў сваіх гарадоў. Акрамя таго, гэта выдатная магчымасць згуртаваць працоўныя калектывы.

 

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail