ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

17-18 жніўня 2018 года адбыліся чарговыя спаборніцтвы па летняй лоўлі рыбы ў рамках круглагадовай спартакіяды УП «Мінскводаканал».


Рыбалка - гэта выдатны і даступны адпачынак, які спалучае ў сабе азарт, запал паляўнічага і супакаенне, спакой, гармонію і адчуванне яднання з прыродай. Рыбалкай захапляюцца мужчыны і жанчыны, дзеці і людзі сталага ўзросту, кожны знаходзіць для сябе хараство ў гэтым занятку.

Рыбалка можа быць і ціхім заняткам для сябе, і калектыўным адпачынкам, і магчымасцю здабыць духоўнае супакаенне ці зладзіць спаборніцтва.

Месцам правядзення спаборніцтваў быў абраны 3-ці ўчастак канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, недалёка ад Удранскага вадасховішча.

Умовы надвор'я ў дні правядзення спаборніцтва былі не самымі лепшымі, што ў цэлым паўплывала на клёў рыбы. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, дасведчаныя рыбаловы ўсё ж не засталіся без улову, і ў дружнай кампаніі аднадумцаў панавала цёплая атмасфера і добры настрой.

Прызёрамі спаборніцтваў сталі:

3 месца — каманда вытворчасці «Мінскводаправод» у складзе Лабанава Андрэя Мікалаевіча і Болбата Ігара Уладзіміравіча.

2 месца — каманда вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ў складзе Ушакова Івана Рыгоравіча і Будзько Ігара Аляксандравіча.

1 месца — каманда аўтабазы УП «Мінскводаканал» у складзе Дубатоўкі Андрэя Аляксандравіча і Дмухоўскага Канстанціна Васільевіча.

Калектыў УП «Мінскводаканал» ад усёй душы віншуе пераможцаў і ганарыцца ўсімі ўдзельнікамі спаборніцтваў! Жадаем вам клёвых месцаў, шанцавання і фантастычнага ўлову!

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail