ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Працяг праекту - графіці ад вадаканала

На печать

У скарбонцы праекта па нанясенні графіці на тэхнічныя аб'екты УП «Мінскводаканал» - прыбытак!

З набліжэннем вясны ў горадзе з'явіліся яшчэ 2 яркія аб'екты, якія закліканы не толькі радаваць жыхароў бліжэйшых дамоў і мінакоў, але і выконваць сацыяльна-значную функцыю - абараняць гарадскія збудаванні ад з'яўлення несанкцыянаваных надпісаў і малюнкаў.

У раёне ст.м.Міхалова з'явіўся "жывы" акварыум з падводнымі насельнікамі (вул.Льва Сапегі, 13), а ў Шабанах па вул.Ратмістрава, 60А пасялілася велізарная казачная Цар-рыба.

Новаўвядзеннем гэтага года стала тое, што, акрамя ўзгаднення нанясення малюнкаў уласнікам будынкаў і збудаванняў (УП «Мінскводаканал») і упраўленнем архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі раёна г.Мінска па месцы размяшчэння аб'екта, эскізы малюнкаў дадаткова праходзяць узгадненне на пасяджэнні Мінскага гарадскога мастацкага экспертнага савета па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што сучасны горад прызнае тое, што графіці з адзіночных тэгаў і непрафесійна выкананых малюнкаў ператвараюцца ў сапраўдныя мастацкія аб'екты, якія, нароўні з прызнанымі архітэктурнымі і мастацкімі гарадскімі славутасцямі, становяцца часткай прывабнага аблічча Мінска.

Вынік работ па ПНС па вул. Льва Сапегі, 13

Вынік работ па вул.Ратмістрава, 60а

Нагадаем, што праект быў пачаты УП «Мінскводаканал» у ліпені 2015 г. У рамках першай частцы праекту былі нанесеныя мастацкія выявы на 8 аб'ектаў, а зусім хутка чакаецца з'яўленне яшчэ аднаго.

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail