Роўна 142 гады таму назад, 12 лютага 1874 года, афіцыйна быў адкрыты мінскі вадаправод. У памяць аб гэтай падзеі ў нашым горадзе з'явіўся знакаміты фантан «Хлопчык з лебедзем».
Гісторыя водаканала непарыўна звязана з гісторыяй развіцця сталіцы. Ад першых шахтавых калодзежаў глыбінёй да 30 метраў і паравых насосаў да сучасных прасвідраваных скважын, якія падаюць артэзіянскую ваду з глыбіні 280-300 метраў.
Кіраўніцтва і супрацоўнікі УП «Мінскводаканал» віншуюць усіх жыхароў сталіцы з тым, што ўжо больш за 140 гадоў наш горад забяспечаны пітной вадой, а прадпрыемствы сталіцы атрымліваюць ваду для сваіх патрэб у неабходным аб'ёме!
Сёння УП «Мінскводаканал» - гэта прадпрыемства, якое сумяшчае традыцыі і досвед мінулага, нязменна імкнецца наперад і пастаянна ўдасканальвае свае тэхналогіі!