ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Адной з вытворчасцей УП «Мінскводаканал» з'яўляецца Аўтабаза, якая аказвае паслугі па абслугоўванні аўтатранспарту не толькі прадпрыемства, але і насельніцтва горада.

Гісторыя аўтабазы УП «Мінскводаканал» пачалася ў далёкім 1957 годзе. Сёння цяжка ўявіць, але ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў яе арсенале мелася чатыры аўтамабілі, двое коней і экскаватар. З часам парк разрастаўся, набывалася новае абсталяванне. І цяпер у распараджэнні аўтабазы ўжо маецца больш за 300 аўтамабіляў і 100 адзінак спецыяльнай тэхнікі. На прадпрыемства працуе ўласная рамонтная майстэрня, аўтамыйня для розных катэгорый аўто.

Але асаблівым гонарам аўтабазы з'яўляецца ўласная дыягнастычная станцыя, якая ў 2015 г. была прызнана найлепшай па г.Мінску па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую дыягнастычную станцыю па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Насіць такое званне - не толькі ганарова, але і вельмі адказна. Патрабаванні, па якіх ацэньваліся дыягнастычныя станцыі (а толькі па г.Мінску ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 30 станцый), высокія. Гэта і ўтрыманне ў спраўным стане дыягнастычнага абсталявання і сродкаў вымярэння, дысцыпліна і парадак на аб'екце і прылеглых тэрыторыях, плата за тэхнічны агляд, інфармацыйнае забеспячэнне і ўзровень камфорту кіроўцаў. Дыягнастычная станцыя №23 ужо другі раз становіцца ўладальнікам гэтага высокага тытулу.

- На дзяржтэхагляд да нас прыязджаюць не толькі транспартныя сродкі прадпрыемства «Мінскводаканал», але і іншых арганізацый і прыватных асоб, - дзеліцца досведам начальнік дыягнастычнай станцыі Леанід Шчыглінскі. -  Высокую якасць абслугоўвання за працоўную змену штодня ацэньваюць ад 15 да 35 наведвальнікаў. Ёсць і пастаянныя кліенты, у тым ліку і прыезджыя з іншых рэгіёнаў краіны. Бывае, што і жанчыны прыязджаюць на тэхагляд, і людзі сталага ўзросту. Сітуацыі бываюць розныя: хтосьці з кліентаў на лінію баіцца заехаць, хтосьці не можа пакінуць дзіця адно ў пакоі адпачынку ... І тады за руль садзіцца наш супрацоўнік. Працэдура дыягностыкі ня расцягваецца на доўгі час. Праходжанне дыягнастычнай лініі займае каля 15 хвілін.

Кошт праходжання тэхагляду легкавога аўтамабіля, які працуе на бензіне, абыйдзецца на сённяшні дзень у 16 рублёў, для машын з дызельным рухавіком тарыф - 16,50 рублёў. Тэхагляд паўнапрывадных аўтамабіляў адпаведна - 17 і 18 рублёў (самыя нізкія цэны на дзяржтэхагляд па г.Мінску).

За высокія заслугі па выніках 2015 г. калектыў дыягнастычнай станцыі №23 быў узнагароджаны дыпломам і вымпелам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Дыягнастычная станцыя №23 УП «Мінскводаканал»

г.Мінск, вул. Трасцянецкая, 22

Час працы: пн. - пт. 8.00 - 16.45 (перапынак: 12.00 - 12.45)

Папярэдні запис па тэл. +375 17 368 54 17

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail