ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Штогод кожную чацвёртую нядзелю сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца прафесійнае свята работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Гэта свята людзей, чыя нялёгкая і адказная праца ў значнай ступені вызначае ўмовы жыцця і побыту жыхароў нашай краіны.

УП «Мінскводаканал» віншуе супрацоўнікаў усіх прадпрыемстваў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ нашай краіны з прафесійным святам і жадае паспяховай, упэўненай і плённай працы.

24 сакавіка 2016 г. УП «Мінскводаканал» павіншавала сваіх работнікаў, якія штогод забяспечваюць бесперабойнае забеспячэнне жыхароў г.Мінска вадой і паслугамі водаадвядзення.

Падчас урачыстага мерапрыемства было ўручана больш за 200 узнагарод — нагрудныя знакі ганаровага работніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі г.Мінска, ганаровыя граматы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Партызанскага раёна, аб'яўлены падзякі работнікам прадпрыемства. За добрасумленную працу на прадпрыемстве і значны ўнёсак у развіццё водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі работнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і граматамі УП "Мінскводаканал". За шматгадовую добрасумленную працу на прадпрыемстве прозвішчы работнікаў УП «Мінскводаканал» былі ўнесеныя ў «Кнігу гонару», на Дошцы гонару ў гэтым годзе з'явяцца новыя імёны работнікаў, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у развіццё прадпрыемства. Мужчынам, якія прапрацавалі на прадпрыемстве 25 гадоў і жанчынам, якія прысвяцілі прадпрыемству 20 гадоў працоўнай дзейнасці, было прысвоена званне «Ветэран працы прадпрыемства». Была аб'яўлена падзяка ветэранам працы, якія прапрацавалі на прадпрыемстве 40 гадоў і больш, якія заклалі сваім прыкладам станоўчыя традыцыі ў калектыве.

Мерапрыемства наведаў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Панасюк Васіль Васільевіч, кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Дзяніс Васільевіч Аўсянікаў.

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail