ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ ЭКВАДОР

На печать

10 жніўня 1809 года ў выніку рэвалюцыі ў сталіцы Эквадора (г. Кіта) з'явіўся першы незалежны ўрад Лацінскай Амерыкі. Гэтая дата стала пачаткам рэгіянальнага вызваленчага руху. Да 1822 года прайшло некалькі рэвалюцый і нацыянальна-вызваленчых войнаў, якія скончыліся прызнаннем незалежнасці ад іспанскай каланізацыі.

Традыцыйна Дзень Незалежнасці ў Эквадоры адзначаюць ваеннымі і школьнымі парадамі, грамадскімі і мастацкімі мерапрыемствамі.
8 жніўня ў мінскім скверы імя Сімона Балівара прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня незалежнасці Рэспублікі Эквадор
.

У прысутнасці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, службоўцаў дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі і працоўных калектываў прадпрыемстваў раёна прайшла цырымонія ўскладання вянкоў і кветак.

Урачыстую прамову зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь Леапольда Энрыке Равайа Вердэсота. Ён падкрэсліў гістарычнае значэнне 10 жніўня 1809 г., назваўшы гэтую дату «першым крыкам волі Лацінскай Амерыкі».

Эквадорскі дыпламат адзначыў зацікаўленасць сваёй краіны ў прадаўжэнні плённага эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, паглыбленні палітычнага дыялогу, развіцці сумесных праектаў у сферах інавацый, тэхналогій, навукі, адукацыі і культуры.

Супрацоўнікі УП «Мінскводаканал» атрымалі запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве і з радасцю на яго адгукнуліся

.

Калектыў УП «Мінскводаканал» ад усяго сэрца віншуе жыхароў Эквадора з Днём Незалежнасці! Шчыра жадаем міру, дабра і квітнення Рэспубліцы Эквадор.

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail