Агульная інфармацыя
На друкКамунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Мінскводаканал" - прадпрыемства з больш як 140-гадовай гісторыяй. Гаспадарча-пітное і тэхнічнае водазабеспячэнне г.Мінска, перапампоўка і ачыстка сцёкавых вод, задавальненне патрэб насельніцтва і прадпрыемстваў горада ў спадарожных паслугах - асноўныя задачы, якія прадпрыемства паспяхова вырашае.
УП "Мінскводаканал" сёння - гэта сучаснае прадпрыемства з абноўленым энергазберагальным абсталяваннем, аўтаматызацыяй і дыспетчарызацыяй вытворчых працэсаў.
Асноўнай задачай прадпрыемства з'яўляецца гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на задавальненне грамадскіх патрэб у яго прадукцыі, работах і паслугах, а таксама атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў членаў працоўнага калектыву.Бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў паслугамі водазабеспячэння, водаадвядзення і ачысткі сцёкавых вод.
Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне водаправодных, гідратэхнічных і каналізацыйных збудаванняў.
Эфектыўнае выкарыстанне водных рэсурсаў.
Ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку.
Даступнасць
Мы адкрыты для зносін і гарантуем нашым кліентам лепшую якасць абслугоўвання і прыемны досвед узаемадзеяння, што б ні здарылася.
Празрыстасць
Як дзяржаўная арганізацыя, мы нясём дадатковую адказнасць перад грамадзянамі. Мы з гонарам бяром на сябе ролю прыкладу ў вядзенні сумленнай, этычнай і эфектыўнай дзейнасці.
Чысціня
Клопат аб навакольным асяроддзі з'яўляецца неад'емнай часткай нашай працы. Мы ажыццяўляем поўную шматузроўневую ачыстку сцёкаў, вядзём работы па фарміраванні беражлівых адносін да вады, іншых рэсурсаў і экалогіі ў цэлым. Мы не пускаем справы на самацёк.
Рух
Час цячэ, і мы імкнёмся заставацца на грэбні хвалі. Укараняючы сучасныя тэхналогіі і падыходы ў сваёй працы, мы пастаянна паляпшаем якасць паслуг і павышаем эканамічную эфектыўнасць.
За суткі горад Мінск спажывае амаль 500 000 м3 вады. Агульная працягласць водаправодных сетак, што агінаюць яго, – больш за 3 000 кіламетраў, а каналізацыйных сетак - больш за 1800 кіламетраў. Штодзённа больш за 3 000 тэхнічных спецыялістаў, інжынераў і рабочых арганізуюць бесперабойнае водазабеспячэнне і водаадвядзенне ў сталіцы.
Дасведчаная каманда, сучаснае абсталяванне і граматнае кіраванне – вось тое, што дазваляе падтрымліваць якасць паслуг на найвышэйшым узроўні.