Афіцыйнае відэа
На друк- "Мінскаму водаправоду 140 гадоў" (2014)
Ролік быў зняты да святкавання 140-годдзя мінскага водаправода. 12 лютага 1874 г. лічыцца днём нараджэння УП "Мінскводаканал" - аднаго з самых буйных камунальных прадпрыемстваў сталіцы, без якога немагчыма існаванне і развіццё сучаснага горада.
- "Аўтабаза УП "Мінскводаканал" (2015)
Гісторыя і сучаснасць аўтабазы прадпрыемства. Ролік быў зняты для рэспубліканскага агляду-конкурсу "Лепшая дыягнастычная станцыя - 2015" сіламі супрацоўнікаў прадпрыемства.
- "Не забруджвайце каналізацыю" (2014)
Ролік сацыяльнай рэкламы, які і сёння можна ўбачыць у метро і ў наземным транспарце горада. Прадухіленне забруджвання каналізацыі вядзе не толькі да зніжэння выдаткаў на транспарціроўку і ачыстку сцёкавых вод, але і да значнай эканоміі вады непасрэдна ў доме.
- "Беражыце ваду" (2014)
Ролік сацыяльнай рэкламы, які і сёння можна ўбачыць у метро і ў наземным транспарце горада. На сённяшні дзень эканомія вады з'яўляецца найбольш актуальнай праблемай: тут і эканомія прыродных рэсурсаў для будучых пакаленняў, і эканомія уласнага бюджэту.