ВАДАПРАВОД - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
КАНАЛІЗАЦЫЯ - дыспетчар:
Кругласутачная дыспетчарская служба:
Факс дыспетчарскай службы:
ВАДАЗБЫТ - даведачная:
Даведачная служба:
ПРАВЕРКА, РАМОНТ І ЗАМЕНА ЛІЧЫЛЬНІКАЎ:
Глядзець усе нумары
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

Перапампоўка і ачыстка сцёкавых вод, якія паступаюць у гаспадарча-бытавую каналізацыю горада - асноўная задача вытворчасці "Мінскачыствод" УП "Мінскводаканал". 

Структура

Тэхналогіі ачысткі

Лабараторны кантроль якасці сцёкавых вод

Рэканструкцыя Мінскай ачышчальнай станцыі (МАС)

 

Структура водаадвядзення:

Каналізацыйная сістэма горада Мінска - гэта:

  • 54 каналізацыйныя насосныыя станцыі (КНС), якія служаць для перапампоўкі гаспадарча-бытавых сцёкавых вод у напорным рэжыме з раёнаў, дзе ажыццявіць іх транспарціроўку самацёкам не ўяўляецца магчымым. Насосныя станцыі размешчаны па ўсёй тэрыторыі горада і ў яго прыгараднай зоне;
  • 1 854 км каналізацыйных сетак дыяметрам ад 150 мм да 2500 мм. Самы глыбокі калектар праходзіць на глыбіні звыш 20 м;
  • Мінская ачышчальная станцыя - найскладанейшы вытворчы комплекс па ачыстцы гаспадарча-бытавых і прамысловых сцёкаў, які складаецца з двух вытворчых комплексаў: МАС-1 (уведзены ў эксплуатацыю ў 1963г.) і МАС-2 (уведзены ў эксплуатацыю ў 2007г.);
  • збудаванні па апрацоўцы асадку сцёкавых вод - комплекс глееўшчыльнікаў, працэжвальнікаў і дэкантарных цэнтрыфуг для абязводжвання асадкаў сцёкавых вод.

* Аператыўныя даныя на 12.07.2017 г.

Абслугоўваннем каналізацыйных сетак займаюцца 3 сеткавыя раёны вытворчасці "Мінскачыствод". Кругласутачна ліквідацыяй аварыйных сітуацый і інцыдэнтаў у г.Мінску займаюцца 3 брыгады слесараў аварыйна-аднаўленчых работ.

Зараз штодзённа ўтвараецца каля 500 тыс.м3 сцёкавых вод, якія па сістэме гаспадарча-бытавой каналізацыі паступаюць на Мінскую ачышчальную станцыю. Тут бруд праходзіць поўны цыкл механічнай і біялагічнай ачысткі. Агульная працягласць ачысткі складае каля 12 гадзін. Сцёкавыя вады, якія выпускаюцца пасля ачысткі ў р.Свіслач, па якасных паказчыках цалкам адпавядаюць дзейным экалагічным нарматывам.

Тэхналогіі ачысткі, якія мы ўжываем:

На ачышчальных збудаваннях ужываецца тэхналогія ачысткі сцёкавых вод, якая ўключае два асноўныя блокі:

  • механічная ачыстка - выдаленне са сцёкавых вод адкідаў, грубадысперсных прымесяў, пяску і суспензій (мінеральных і арганічных). Гэты блок складаецца з прыёмнай камеры, механізаваных ступеневых рашотак, пескаловак і першасных адстойнікаў;
  • біялагічная ачыстка - ачыстка сцёкавых вод за кошт жыццядзейнасці актыўнага глею пры пастаянным кантакце з кіслародам пры нагнятанні паветра. У склад блока біялагічнай ачысткі ўваходзяць аэратэнкі і другасныя адстойнікі.

    Працэс біялагічнай ачысткі ў аэратэнках з'яўляецца самым энергапатрабавальным. Для яго аптымізацыі ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма кіравання падачай і размеркаваннем паветра.

    Аэратэнкі комплексу МАС-1 прадугледжваюць ачыстку сцёкавых вод ад арганічных забруджванняў, злучэнняў фосфару, працэс нітрыфікацыі з паралельнай частковай дэнітрыфікацыяй. Збудаванні біялагічнай ачысткі МАС-2 распрацаваны з выкарыстаннем сучасных тэхналогій выдалення біягенных забруджванняў.

    Тэхналагічная схема МАС-2 уяўляе сабой каскадную дэнітрыфікацыю і тэхналогію біялагічнага выдалення фосфарзмяшчальных злучэнняў.

    Такім чынам забяспечваецца эфектыўнасць ачысткі, якая адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да сучасных ачышчальных станцый, рэгламентаваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 
Наверх

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail