Вілейска-Мінская водная сістэма
На друкАсноўныя задачы структурнага падраздзялення УП "Мінскводаканал" - вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (ВМВС) - эксплуатацыя комплексу гідратэхнічных збудаванняў па перакіду рачнога сцёку з басейну Балтыйскага мора ў цэнтральную і далей у паўднёвую частку Беларусі, г.зн. да басейну Чорнага мора, абвадненне р.Свіслач і Сляпянскай воднай сістэмы.
ВМВС была пабудавана ў 1968-1976 гг. Гэта першы і адзіны ў Рэспубліцы Беларусь падобны гідратэхнічны комплекс штучных водных аб'ектаў.
Зараз вада, што падаецца з ракі Вілія, выкарыстоўваецца на гаспадарча-пітное водазабеспячэнне з паверхневай крыніцы, вытворчыя патрэбы горада. Частка вады ідзе для забеспячэння добрага стану р.Свіслач ў раёне горада Мiнска, а таксама на абвадненне Сляпянскай воднай сістэмы.
Вілейска-Мінская водная сістэма - гэта:
- канал ВМВС працягласцю 63,1 км, які бярэ пачатак з Вілейскага вадасховішча;
- 13 насосных станцый, што дапамагаюць вадзе пераадольваць шлях на Мінскае ўзвышша (вышыня пад“ёму 64 м.);
- 14 вадасховішчаў, з якіх самыя буйныя — Вілейскае, Заслаўскае, резервовае Крылова (выкарыстоўваецца для пітнога водазабеспячэння), Дразды, Цнянскае, Камсамольскае возера, у Парку імя Горкага, ТЭЦ- 2, ТЭЦ-3 (Чыжоўскае). Агульная плошча вадасховішчаў складае 10 520,6 га і аб“ём звыш 390 млн.м3;
- 7 гідраэлектрастанцый на вадаскідах, якія пакрываюць да 5-7% выдаткаў на электраэнергію па ўсім прадпрыемстве;
- Сляпянская водная сістэма, працягласцю 22 км.
* Аператыўныя даныя на 12.07.2017 г.
У склад вытворчасці па эксплуатацыі ВМВС уваходзяць Вілейскі цэх насосных станцый і гідратэхнічных збудаванняў, Заслаўскі цэх насосных станцый і гідратэхнічных збудаванняў, Мінскі ўчастак насосных станцый і гідратэхнічных збудаванняў, участак па абслугоўванні электраабсталявання, сродкаў сувязі і аўтаматыкі.
Уласнымі сіламі выканана замена насоснага агрэгата №8 на БНС «Дразды», мадэрнізацыя напорнага і ўсмоктвальнага трубаправодаў, запорнай арматуры і клапана. Устаноўка шафы кіравання насосным агрэгатам. Эканамічны эфект — 64,43 т.у.п. (тон умоўнага паліва).
Устаноўлена 200 шт. энергазберагальных свяцільнікаў вонкавага асвятлення на аб'ектах ПЭ ВМВС. Эканамічны эфект — 12,82 т.у.п.
Падрадным спосабам праведзены падрадны рамонт 11 каскада Сляпянскай воднай сістэмы.
За кошт дакладнага рэгулявання ўзроўневага рэжыму вадасховішчаў, гадавое пераразмеркаванне сцёку і дадатковага скіду далі магчымасць забяспечыць выпрацоўку каскаду ГЭС па ВМВС за 2017 год у 15,536 млн. Квтг, што пакрывае больш за 37% агульных выдаткаў электраэнергіі вытворчасці і 69% электраэнергіі, выдаткаванай на перапампоўку вады па канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Сярэднясутачны пропуск вады па канале складае 300 000 м3. У апошнія 10 гадоў аб'ём вады, які перапампоўваецца па канале, скараціўся ў 2 разы і ў сярэднім за год складае каля 100 млн.м3, з іх каля 65% выкарыстоўваецца на гаспадарча-пітныя патрэбы, каля 20% на тэхнічнае водазабеспячэнне і каля 15% на абвадненне водных аб'ектаў г. Мінска.
Працэс перапампоўкі вады па канале ВМВС - гэта складаная задача выбару аптымальных рабочых параметраў на кожнай помпавай станцыі, з мэтай забеспячэння пастаянных узроўняў вады ў канале і кантролю асноўных параметраў.
Планава праводзіцца рэтрафіт электратэхнічнага і механічнага абсталявання на насосных станцыях ВМВС. Ажыццяўляецца замена аналагавых сістэм на лічбавыя сістэмы запуску і кантролю электрарухавікоў асноўных насосных агрэгатаў.
- КУПАЦЦА ЗАБАРОНЕНА ў акваторыі шырынёй 50 метраў ад гідратэхнічных збудаванняў (вадаскідаў, насосных станцый, фантанаў, а таксама непасрэдна ў канале Сляпянскай воднай сістэмы);
- Вілейскае, Заслаўскае вадасховішчы, Крыніцы, Дразды, Камсамольскае возера, у Парку імя Горкага, ТЭЦ-2, ТЭЦ-3 (Чыжоўскае), Пціч, Цнянскае, Вяча знаходзяцца на землях агульнага карыстання альбо землях запасу і з“яўляюцца вадаёмамі агульнага карыстання. Забароны і абмежаванні (рэкамендацыі) на купанне, плаванне на маламерных судах у такіх вадаёмах устанаўліваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (п.2 арт.29 Воднага Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2014 №149-3). У летнюю пару года мясцовыя органы кіравання арганізоўваюць спецыяльна падрыхтаваныя зоны для купання;
- КУПАЦЦА ЗАБАРОНЕНА ў рэзервовым вадасховішчы "Крылова". Аб'ект выкарыстоўваецца толькі для гаспадарча-пітных патрэб.
- КУПАЦЦА ЗАБАРОНЕНА ў вадасховішчах Удра, Гуйка, размешчаных на землях прамысловасці транспарту, сувязі, энергетыкі, абароны. Для арганізацыі пляжу на любым вадаёме неабходна прылада пляжнага адхону, устойлівага да хвалявых уздзеянняў, што ў адваротным выпадку пагражае няшчаснымі выпадкамі на вадзе.