Разлікі са спажыўцамі
На друкЗабеспячэнне стабільнага фінансавага стану прадпрыемства шляхам збору грошай за рэалізаваныя паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення - задача структурнага падраздзялення УП "Мінскводаканал" - цэнтра па разліках са спажыўцамі "Вадазбыт".
Асноўныя вытворчыя характарыстыкі ЦРС "Вадазбыт":
- больш за 125 млн.м³ рэалізацыі пітной вады ў год;
- больш за 20 млн.м³ рэалізацыі тэхнічнай вады ў год;
- 771 354 абаненты — фізічныя асобы;
- 8 693 абаненты — юрыдычныя асобы,
- 1 739 215 водалічыльнікаў, усталяваных у кватэрах і жылых памяшканнях. У цяперашні час усе кватэры новабудоўляў і дамоў пасля капітальнага рамонту абсталёўваюцца лічыльнікамі вады, што па статыстыцы вядзе да зніжэння водаспажывання;
- больш за 100 кантралёраў, якія ажыццяўляюць зняцце і кантроль паказанняў прыбораў уліку, пламбіроўкў вадамераў у жылых памяшканнях, а таксама па прадпрыемствах горада.
* Аператыўныя даныя на 12.07.2017 г.
Каля 6% агульнага аб'ёму пітной вады забіраецца прамысловымі прадпрыемствамі для вытворчых патрэб. Усе прадпрыемствы горада абсталяваны прыборамі ўліку, паказанні якіх штомесяц здымаюцца кантралёрамі і перадаюцца ў аўтаматызаваны сектар уліку.
Для зручнасці жыхароў г.Мінска, якія ажыццяўяюць разлікі за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення па індывідуальных вадамерах, створаны 4 разліковыя цэнтры. Разліковыя цэнтры таксама каардынуюць работу з абанентамі, кансультуюць іх па пытаннях заключэння дагавораў, аплаты і зверкі запазычанасці.
Прыём абанентаў ажыццяўляецца па прынцыпе "Адно акно".