Напрамкі дзейнасці
На друк
Водазабеспячэнне
Бесперабойнае водазабеспячэнне спажыўцоў пітной і тэхнічнай вадой, кантроль яе якасці - асноўныя задачы вытворчасці "Мінскводаправод".
Тэхналогіі, якія мы ўжываем для водападрыхтоўкі вады з падземных і паверхневай крыніцы водазабеспячэння для гаспадарча-пітных патрэб насельніцтва і прадпрыемстваў.

Водаадвядзенне
Адвядзенне і ачыстка сцёкавых вод - асноўная задача вытворчасці "Мінскачыствод".
Тэхналогія, якая прымяняецца для ачысткі сцёкавых вод перад выпускам у р. Свіслач ніжэй па плыні г. Мінска.

Вілейска-Мінская водная сістэма
Асноўныя задачы вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы - эксплуатацыя комплексу гідратэхнічных збудаванняў, абвадненне р.Свіслач і Сляпянскай воднай сістэмы.

Разлікі са спажыўцамі
Забеспячэнне стабільнага фінансавага стану прадпрыемства шляхам збору грошай за рэалізаваныя паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення - асноўная задача цэнтра па разліках са спажыўцамі "Вадазбыт".

Дапаможныя цэхі
Аўтабаза дазваляе своечасова забяспечваць неабходным аўтатранспартам, спецмашынамі і механізмамі іншыя падраздзяленні для выканання работ па водазабеспячэнні і водаадвядзенні г. Мінска.
Асноўнымі задачамі цэха па рамонце электраабсталявання, сродкаў сувязі і аўтаматыкі з'яўляюцца надзейнае і бесперабойнае энергазабеспячэнне прадпрыемства, забеспячэнне працы электраабсталявання па здабычы, транспарціроўцы вады, адводзе і ачыстцы сцёкаў.
РМЦ праводзіць бягучы і капітальны рамонт тэхналагічнага абсталявання, выраб нестандартнага абсталявання, ажыццяўляе рамонт і паверку прыбораў уліку вады, замену пагружных насосаў.
Асноўная задача РБЦ - забеспячэнне і выкананне бягучых і капітальных рамонтаў будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя вытворчых аб'ектаў, будаўніцтва і замена сетак водаправоду і каналізацыі.
Асноўная задача ЦГХ - забеспячэнне гарачым харчаваннем работнікаў УП "Мінскводаканал" і наведвальнікаў іншых арганізацый.